«Вам гэта ведаць не трэба»

Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Мечыслаў Часноўскі адмовіўся паведаміць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнай газеты «Брестский курьер». Журналістка Алена Чэб па заданні рэдакцыі цікавілася, наколькі ў новым навучальным годзе змяніліся кошты за навучанне па розных спецыяльнасцях у БрДУ.

Сваю адмову даваць інфармацыю Мечыслаў Часноўскі аргументаваў наступнымі словамі: "Вы — не эканамічная газета, і вам гэта ведаць не трэба".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)