«Вайна так ці інакш перанясецца не тэрыторыю Беларусі, пытанне толькі ў маштабах і часе»

Палітолаг Павел Усаў пракаментаваў чарговае нанясенне ракетных удараў па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

– Зразумела, што зараз уся ўвага і рэсурсы ВСУ сканцэнтраваныя на ўсходзе і поўдню краіны, дзе рыхтуецца контр-наступ, – піша Усаў. – Украінцы з роспаччу і бяссіллем вымушаны глядзець на тое, што робіцца з напрамку Беларусі.

Сістэмныя і масавыя абстрэлы – намаганне Масквы сарваць наступленне на Херсон.

Але раней ці пазней тэрыторыю краіны чакае лес Антонаўскага мосту.

Лукашэнка ратуецца толькі ўскосным шантажом «калі вы ўдарыце, то мы пойдзем на вас вайной», але гэта не будзе працаваць доўга.

Так як і маскоўцы пужаюць атамнай зброяй. Але ракетны ўдар па расейскай вайсковай інфраструктуры ў Беларусі непазбежны і вайна так ці інакш перанясецца не тэрыторыю Беларусі, пытанне толькі ў маштабах і часе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(28)