Война

Марына Міхайлава

Усаў: «Спыніць вайну — для Пуціна гэта азначае смерць»

Больш 300 дзён: галоўныя высновы і цьмяныя перспектывы.

Год таму ці многія маглі ўявіць, што Расея, краіна, якая пазіцыянавала сябе як пераможцу над фашызмам, нападзе на суседнюю Украіну і прадэманструе на ўвесь свет самыя страшныя ваенныя злачынствы? Сёння ж вайна ва Украіне — рэальнасць. Якая, на жаль, застанецца з намі і ў 2023 годзе.

Пра тое, як змянілася за год сітуацыя на фронце і якімі бачацца далейшыя сцэнары, «Салідарнасць» пагутарыла з палітолагам Паўлам Усавым.

— Самае галоўнае — што Украіна выстаяла. З вялікімі цяжкасцямі, стратамі, але, тым не менш, Украіна як нацыя, як дзяржава, як народ перамагла ў псіхалагічным і ў маральным плане.

У ваенна -тэхнічным — канешне, рэсурсаў не хапае для таго, каб цалкам вызваліць захопленыя тэрыторыі, але, тым не менш, на сённяшні момант з’яўляецца той фактар, што ўкраінская армія — адна з самых моцных і баяздольных у Еўропе.

Яна вельмі моцная і добра падрыхтаваная. Ва ўсім рэгіёне такой магутнай сілы, як украінскае войска, сёння няма — нават у параўнанні з Расеяй. У нечым гэту армію можна было б параўнаць хіба з турэцкім войскам, якое таксама знаходзіцца ў сталым перыядзе вядзення баявых дзеянняў.

Але галоўнае, падкрэслівае эксперт, — што была рэалізаваная вялізная цывілізацыйная перамога над «рускім светам», што ўжо змяняе і ў перспектыве зменіць сітуацыю ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе:

— Канешне, вайна можа яшчэ зацягнуцца. Але, і гэта відавочна, Украіна становіцца сур’ёзным цэнтрам геапалітычнай гульні ў Еўропе.

— Якія сцэнары працягу вайны станам на сёння бачацца найбольш верагоднымі, ці будзе гэта зацяжны канфлікт, ці адбудзецца ягоная «замарозка»?

— Вайна будзе ісці так доўга, як доўга будзе існаваць рэжым Пуціна ў Расеі. Нават калі Украіне ўдасца вызваліць тэрыторыі Данбасу і Крым, усё адно, пакуль не адбудзецца абрынанне рэжыму Пуціна і ўсёй сістэмы, нейкай унутранай рэвалюцыі і дэцэнтралізацыі расейскай дзяржавы — так ці інакш, вайна на перыферыі будзе працягвацца.

Калаж: Дарына Дзмiтрэнка/LIGA.net

Бо спыніць яе — для Пуціна гэта азначае смерць. Якія заўгодна перамовы без тэрытарыяльных дасягненняў — гэта смерць. Якія заўгодна перамовы пры захаванні той Украіны, якая сёння ёсць: з моцнымі ўзброенымі сіламі, з падтрымкай з боку Захада — гэта смерць для рэжыму Пуціна.

Таму адзіная ўмова выжывання Расеі ў тым фармаце, які мы ведаем — працяг вайны настолькі, наколькі можна, пазіцыйнай, доўгатэрміновай. Утрыманне пазіцый будзе даваць нейкія ўнутраныя рэсурсы для ўтрымання самога рэжыму.

Тым больш, трэба разумець, што зацяжная вайна больш выгадная для Расеі. Яна ўсё ж такі мае больш рэсурсаў, перадусім чалавечага матэрыялу, са стратамі якога ў Крамлі не лічацца — можна назваць гэта «чалавечым смеццем» ва ўмовах РФ, маю на ўвазе наркаманаў, злачынцаў, пэўныя асацыяльныя элементы, якія можна кідаць проста ў якасці гарматнага мяса на ўкраінскія пазіцыі і такім чынам вычэрпваць рэсурсы ВСУ.

Мы можам параўноўваць рэсурсы і тыя матэрыяльныя запасы, якія ўсцяж мае Расея. Да таго ж зараз яна абрала тактыку ўтрымання фронту і сістэматычнага бамбардавання ўкраінскіх гарадоў і інфраструктуры з тым, каб максімальна вычарпаць энергетычныя і сацыяльныя рэсурсы Украіны.

 І чым даўжэй будзе цягнуцца вайна, тым, натуральна, гэта будзе больш неспрыяльна для Украіны, а таксама для Захаду, які паступова стамляецца ад гэтай вайны, вычэрпвае свае запасы і не бачна, каб намагаўся нейкім чынам перавесці гаспадарку на вайсковыя рэйкі, павялічыць выпуск узбраення, каб дапамагаць Украіне і паскорыць тым яе перамогу.

— А што беларусы? Пакуль спробы рэжыму ўхіліцца ад прамога ўдзелу ў вайне выглядаюць даволі паспяховымі, але чаго чакаць далей?

— Чым даўжэй будзе зацягвацца вайна, тым больш перспектыва ўцягнення Беларусі ў яе будзе павялічвацца. Таму што для Расеі неабходна будзе пашырэнне фронту, маштабу вайны — каб ствараць дадатковы ціск на Захад.

Нездарма ўжо эпізадычна вядзецца гаворка пра размяшчэнне ядзернай тактычнай зброі на тэрыторыі Беларусі. Адкрыццё другога фронту — гэтае пытанне будзе заставацца, пакуль будзе ісці вайна. І нейкія лакальныя сутыкненні так ці інакш адбудуцца ў 2023 годзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(14)

Читайте еще

Война, 18 апреля. СБУ заявила о разоблачении российского агента, помогавшего готовить возможное покушение на Зеленского. «Успешные удары»: в ГУР перечислили цели врага, пораженные в Джанкое

Война, 17 апреля. Ракетный удар по Чернигову: много погибших и раненых. Палата представителей США обнародовала отдельный законопроект о помощи Украине

Война, 16 апреля. В Брянске уничтожена РЛС дальнего действия «Небо-У». Боррель: «Прежде чем говорить о восстановлении Украины, мы должны избежать ее разрушения»

Война, 15 апреля. Зеленский призвал страны Запада защитить Украину так же, как они защитили Израиль. Украинские спецслужбы: в Крыму ракетным ударом уничтожен командный пункт

Украина приняла новый закон о мобилизации. Как это может помочь ей на фронте?

Война, 14 апреля. «Мы в Украине очень хорошо знаем весь ужас аналогичных атак» – Зеленский осудил удар Ирана. Сырский заявил, что россияне получили указ захватить Часов Яр к 9 мая