Скандалы

«Ударыла міліцыянера табурэткай». У кватэры Ніны Багінскай праводзіцца «сьледчы экспэрымэнт»

Як даведалася Радыё Свабода, каля 19.00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.

Як расказалі Свабодзе суседзі, спадарыня Багінская выклікала на невядомых людзей міліцыю. Неўзабаве ў кватэру падняліся каля дзясятка людзей у чорнай вопратцы, падобнай да адзеньня людзей, якія зьбіваюць удзельнікаў мітынгаў.

Адзін зь міліцыянтаў, які прыбыў па выкліку Багінскай, сьцьвярджае, што яна ўдарыла яго табурэткай.

Па словах суседзяў, у пад’езьдзе чуваць, што ў кватэры сварка. Дзьверы кватэры адчыненыя, некалькі чалавек стаяць перад уваходам, некалькі знаходзяцца на пляцоўцы. У двары дому Багінскай запаркаваныя два мікрааўтобусы.

Як даведалася Свабода, неўзабаве туды мае прыбыць дачка Ніны Багінскай.

***

«Обыск в квартире закончен. Из квартиры ничего не брали. Обыск проводился в рамках уголовного дела против внучки Багинской. По словам дочери Нины, активистку не задерживали, она находится дома», — сообщает лишенный регистрации правозащитный центр «Весна».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(26)