У Стоўбцах на Радаўніцу пахавалі медсястру. У яе быў каранавірус

Ганна С. памерла 24 красавіка. Яна працавала медсястрой у Менску, у гарадскім клінічным скурна-венералагічным дыспансеры, а жыла ў Стоўбцах, піша Белсат.

Магіла ў Стоўбцах, дзе пахаваная Ганна С., медсястра Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансеру. Усе фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Кожны раз пасля змены бралі ў яе мазок, вось так і выявілі дыягназ, – распавядае муж Ганны, Уладзімір С. – Яна была ў ліку тых медработнікаў, якія працавалі з першымі кантактамі.

9 красавіка, па словах Уладзіміра, Ганна трапіла ў рэанімацыю 4-ой гарадской клінічнай больніцы.

– Трошкі я пакрыўджаны, вядома. Трэба было яе раней у рэанімацыю класці, але нічога ўжо не вернеш. Прычына смерці: каронокардыясклероз, спадарожныя: каронавірус. COVID-19 у яе пацверджаны, але афіцыйна памерла ад слабога здароўя. Але ж ёй споўнілася бы 62 гады ў траўні, у каго ў такім узросце моцнае здароўе? – задаецца пытаннем Уладзімір.

Сваякі Ганны С., медсястры Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансеру

На пахаванні Ганны С. толькі чатыры чалавекі, самыя блізкія. Акрамя мужа, дачка з мужам і свякроў. Сын Ганны і Уладзіміра на пахаванне маці прыехаць не змог, ён шпіталізаваны ў больніцу Стоўбцаў, дзе 3 дні таму яму таксама пацвердзілі каронавірус. Узялі аналізы і ў іншых чальцоў сямʼі, але, па словах Уладзіміра, яны адмоўныя.

Ганну пахавалі ў закрытай труне.

Магіла ў Стоўбцах, дзе пахаваная Ганна С., медсястра Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансеру

– Вайна ёсць вайна, а на вайне ёсць ахвяры, – заканчвае размову з намі Уладзімір С. – Вы яе партрэт сфатаграфуйце, можа, знаёмыя ўбачаць і даведаюцца, што яе ўжо няма.

Умер минский священник Геннадий Бутько. У него диагностировали коронавирус

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3 (оценок:10)