Общество
Міхал Карневіч, Радыё Свабода

У Слоніме забаставалі будаўнікі (фота)

Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня №187 горада Слоніма адмовіліся сёньня выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.

З раніцы рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намесьнік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вянскоўскі і размаўляў зь імі.

Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо ня першы выпадак затрымкі выплаты заработнай платы.

Анатоль Вянскоўскі абяцаў рабочым, што сёньня пасьля абеду ім выплацяць заробак і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы. Са слоў дырэктара будаўнічага ўпраўленьня Віктара Брайтчука, рабочыя пасьля размовы з намесьнікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы.

Рабочыя слонімскага будаўнічага ўпраўленьня №187 адмовіліся працаваць і прыйшлі да будынка раённай пракуратуры са скаргай на затрымку па выплаце заробка

Намесьнік страшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вянскоўскі выступае перад рабочымі і просіць іх вярнуцца на працоўныя месцы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)