Общество
Любоў Лунёва, Радыё Свабода

У Курапатах выцягнулі з магілы парэшткі людзей — косткі, чарапы, вопратку, абутак (фота)

У мэмарыяльным комплексе Курапаты невядомыя злачынца раскапалі дзьве магілы. Яны выцягнулі з магілы парэшткі людзей - косткі, чарапы, вопратку , абутак – і пакінулі іх раскіданымі на жвіры.

Першым гэта заўважыў актывіст КХП БНФ Уладзімер Юхо. Сёньня раніцай на месца злачынства прыбыла карэспандэнтка Радыё Свабода і выклікала супрацоўнікаў міліцыі.

Злачынцы пакінулі сьляды, відаць, што яны сьпяшаліся. На месца здарэньня прыехаў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Ён выказаў меркаваньне, што гэта былі так званыя “чорныя капальнікі”, якія спадзяваліся знайсьці нейкія каштоўныя рэчы. Спадар Астаповіч прыгадаў, што гітлераўцы перад растрэлам адбіралі ўсе каштоўныя рэчы і нават вырывалі залатыя каронкі, а супрацоўнікі НКВД, кал везьлі на растрэл, нічога не казалі і дазвалялі браць з сабой некаторыя каштоўныя рэчы.

На месца злачынства прыехалі кіраўнік РУУС Мінскага раёну Віктар Маісееў і яго намесьнік Міхаіл Грыб.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)