Скандалы

У Гомлі пасьля ператрусу затрымалі праваабаронцу Леаніда Судаленку. I затым адпусцiлi

Каля 10 гадзін працягваўся ператрус у гомельскім цэнтры апазыцыі. Пасьля гэтага праваабаронцу Леаніда Судаленку забралі ва Ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, паведамляе Радыё Свабода.

5 студзеня супрацоўнікі Ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй прыйшлі зь ператрусам у Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52».

Пры падтрымцы АМАП яны практычна 10 гадзін праводзілі ператрус. Такія дзеяньні міліцыянты патлумачылі тым, што ў офісе нібыта могуць быць «прадметы і рэчы», датычныя да крымінальнай справы Ўладзімера Няпомняшчых.

Па выніку каля 18.40 стала вядома, што на Палескай, 52 забралі дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці праваабаронцы Леаніда Судаленкі (пастановы судоў, абскарджваньні), а таксама тэхніку і бел-чырвона-белыя сьцягі. Цяпер праваабаронцу павезьлі «на гутарку» ва УБАЗІК. Судаленка ў пэрыяд выбараў і пасьля іх шмат дапамагаў удзельнікам пратэстаў – у абскарджваньні судовых пастаноў і г.д.

Паводле перапісу, пасьля ператрусу забралі 304 прадметы. Зьнялі і забралі нават бел-чырвона-белыя сьцягі са сьцен.

Затым вобшук адбыўся дома ў Судаленкі. Пасьля ператрусу праваабаронцу адпусьцілі. У яго забралі дзве банкаўскія карткі і нэтбук.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(17)