У Гародні за патрабаваньне вучыцца па-беларуску будуць судзіць

Сёньня гарадзенскія міліцыянты склалі пратаколы на Алеся Астроўскага, ягоную жонку Аксану і Ўладзімера Хільмановіча.

Астроўскія разам з сваімі трыма дзецьмі і Ўладзімер Хільмановіч выйшлі 3 верасьня на плошчу Леніна на несанкцыянаваны пікет з патрабаваньнем даць магчымасьць іх дзецям навучацца на беларускай мове.

Тады чыноўніцы запрасілі іх на размову ў гарвыканкам, а пасьля гэтае размовы міліцыянты адвялі актывістаў у пастарунак, дзе склалі пратакол апытаньня і канфіскавалі плякаты, зь якімі тыя стаялі на плошчы.

Дарэчы, у гарвыканкаме ім прапанавалі правесьці агітацыйную работу сярод бацькоў з тым, каб набраць жадаючых у беларускую клясу, маўляў, дзеля гэтага неабходныя заявы бацькоў. І Астроўскія, і Хільмановіч неаднаразова ўжо сустракаліся з бацькамі на школьных сходах. Сёньня іх выклікалі ў пастарунак і склалі адміністрацыйны пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. Дата суду пакуль не прызначаная.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)