Политика
Анастасія Зелянкова

У чэрвені БНФ вылучыць кандыдата ў прэзідэнты і абярэ новага старшыню

Партыя БНФ плануе ў чэрвені склікаць чарговы з’езд. Асноўным пытаннем стане вылучэнне кандыдата ад партыі на прэзідэнцкія выбары. Як расказаў “Салідарнасці” старшыня партыі Лявон Баршчэўскі, гэты з’езд адначасова можа стаць і перавыбарным.

— Паколькі ў гэтым годзе павінен быць і выбарчы з’езд, то, хутчэй за ўсё, мы аб’яднаем гэтыя мерапрыемствы. Няма сэнсу склікаць адразу два з’езды, — патлумачыў Лявон Баршчэўскі. — Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка.

Па словах старшыні, з канкрэтнай датай з’езду кіраўніцтва партыі пакуль не вызначылася. Плануецца, што ён пройдзе дзесьці ў чэрвені.

Нагадаем, што першапачаткова Партыя БНФ збіралася вызначыць кандыдата шляхам галасавання на сходах у рэгіянальных арганізацыях. Каб мець магчымасць праводзіць агітацыйную кампанію на роўных з іншымі кандыдатамі, Лявон Баршчэўскі нават збіраўся ў красавіку сысці ў адстаўку. Аднак у апошні момант фармат вылучэння вырашана было змяніць, што дало магчымасць старшыні і надалей заставацца на сваёй пасадзе. Цяпер пытанне кандыдата і, магчыма, абранне новага старшыні вырашыць з’езд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)