Кризис
Алесь Васько, Еўрарадыё

У Бабруйску запрашаюць праграміста за 90 долараў заробку

Бабруйскі гарвыканкам апублікаваў спіс вакансій у горадзе. У спісе змешчаныя 1632 прапановы для прадстаўнікоў розных прафесій, але заробкі прапануюцца вельмі нізкія.

Прадпрыемства “БДТПТК” прапануе дзве вакансіі: слесара-рамонтніка 4 разраду — 237 тыс. і інжынера-праграміста за 254 тыс. ОДО "Астранс-сэрсіс" запрашае слесара-аўтарамонтніка за 300 тыс. рублёў. ААТ "Аграмашсервіс" прапануе электраманцёру 3 разрада заробак у 350 тыс., а ААТ "Белтэлектрамантаж" за тую ж працу прапануе 432 тыс. Кіроўцаў спакушаюць працай за 250-370 тыс. рублёў. УУС Бабруйскага гарвыканкаму прапануе вакансію міліцыянта-кіроўцы за 750 тыс. рублёў.

Прапановы для некваліфікаваных працаўнікоў: "Бабруйскхарч” мае патрэбу ў прыбіральшчыцы на палову стаўкі за 85 тыс. рублёў. ААТ "Чырвоны харчавік» патрабуцца вартаўнік за 229 тыс. рублёў.

Незайздросныя вакансіі прапануюць і прадстаўнікам невытворчых прафесіяў. Кіраўнік гуртка ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання займее 213 тыс. на месяц. Раённы аддзел адукацыі шукае настаўніка тэатральнай дзейнасці на палову стаўкі за 150 тыс. рублёў, настаўніка нямецкай мовы за 300 тыс. рублёў і сацыяльнага педагога — за 350 тыс. Палац мастацтваў прапануе кіраўніку студыі 242 тыс. рублёў. Урачу-педыятру прапануюць 350 тыс.

Большасць прапановаў нават не набліжаюцца да абвешчанага на пачатку года Нацыянальным статыстычным камітэтам РБ сярэдняга заробку ў 919 тысяч рублёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)