Общество
Алесь Васько, Еўрарадыё

У Бабруйску на суботніку разарвалі дзяржаўны сцяг

Чырвоныя і зялёныя анучкі развесілі на дроце, якім агарадзілі пасаджаныя маладыя дрэўцы каля адной з навучальных устаноў горада. Прапануем фотарэпартаж з месца здарэння

Цяжка сказаць, калі адбылося здарэнне: падчас суботніка — тыдзень таму, ці ўжо пасля яго. Маладыя дрэўцы былі пасаджаныя каля тратуара каля галоўнага ўваходу ў будынак бабруйскага філіяла аднаго са сталічных універсітэтаў. Дзяржаўны сцяг, шчыльненька разарваны на кавалкі, з арнаментам, вее па ветры і адганяе ад сажанцаў цікаўных і злоснікаў, а таксама, мабыць, бабруйскіх апазіцыянераў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)