У анлайн-святкаванні Дня Волі прымуць удзел Вольскі і NaviBand
Трансляцыя пачнецца а 19:00 на YouTube-канале «Годна».
У праграме заяўленыя:
🤍 J:МОРС,
❤️ NAVIBAND,
🤍 DLINA VOLNY,
❤️ NOCHY,
🤍 DZIECIUKI,
❤️ VOLSKI.
Таксама ў эфіры запланаваныя абмеркаванні з удзелам экспертак і экспертаў – на тэму гісторыі і культуры Беларусі, нашай сучаснасці і будучыні.
Вядучыя мерапрыемства – Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі.
Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106 у сацыяльных сетках.
Падтрымаць арганізатараў імпрэзы можна тут. Сродкі пойдуць на арэнду тэхнічнага абсталявання, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное