Тышкевіч: «У рэальнасці ў Беларусь прыедзе 200-300 вагнераўцаў»

Аналітык — пра колькасць байцоў «Вагнера», якія прыедуць у Беларусь і мінусы іх знаходжання для ўлад.

— Ужо пайшлі канспіратыўныя гісторыі, што ўсё гэта пастаноўка (мяцеж Прыгожына — С.), каб 20 ці колькі тысяч байцоў Вагнера перакінуць у Беларусь. Давайце разбяромся з колькасцю, — адзначае Ігар Тышкевіч. — У маршы на Маскву ўдзельнічала не болей за 5-6 тысяч чалавек. Гэта азначае, што менавіта гэтая частка знаходзіцца пад пагрозай: ад шэраговых да камандзіраў.

Другі аспект, што, апроч Прыгожына, ёсць і колькасць камандзіраў падраздзялення. Пра іх, трэба заўважыць, расійская прапаганда не гаворыць, гэта азначае, што яны, хутчэй за ўсё, застаюцца і ў той ці іншай меры будуць легалізавацца і працягваць сваю працу, але пад іншым дахам. Сыходзячы з гэтага, нават калі падумаць, што кожны пяты гатовы тэарэтычна паехаць (у Беларусь — С.), што для яго небяспечна… Але мне здаецца, што такога не будзе, максімум — каля 10%. У любым выпадку гэта максімум да тысячы чалавек.

Ігар Тышкевіч

У рэальнасці, хутчэй за ўсё, прыедзе 200-300 чалавек, лічыць Тышкевіч. Гэта тое ядро, якое важна Прыгожыну.

— У структуры ПВК «Вагнер» ёсць тры катэгорыі байцоў: пастаяннае ядро — хто на стаўцы і на заробку, хто пастаянна ў сувязі з уладальнікам кампаніі. Большая частка ядра знаходзіцца ў Афрыцы. На ўкраінскім кірунку ядро — гэта камандзір. Прычым сярод камандзіраў сярэдняга звяна не столькі ядро, колькі ўмоўныя блізкія, якія бралі ўдзел у дзвюх-трох вагнераўскіх аперацыях, але па розных прычынах яшчэ не сталі пастаяннымі байцамі на стаўцы. Усе астатнія — гэта расходны матэрыял.

Расходны матэрыял выцягваць у Беларусь ніхто не будзе. Блізкіх і ядро — 50 на 50. А ва Украіне з ядра было не так багата. Таму я і кажу, што гэта будзе некалькі соцень. Але з іншага боку, іх таксама будзе дастаткова, каб «пабузіць» унутры Беларусі ў выпадку чаго. Таму гэта сітуацыя з напружанасцю.

Таксама трэба згадаць, як радасна беларускія прапагандысты казалі, што ў Беларусі такое немагчыма, таму што ў нас манаполія на гвалт ад імя дзяржавы, манаполія на вайсковыя фармаванні. Праходзіць двое сутак — і манаполіі ўжо няма. А артыкул за наёмніцтва застаецца. Гэта вельмі цікавая рэч, пра якую варта думаць. Я не выключаю, што ў беларускім заканадаўстве неўзабаве з’явіцца пункт пра прыватныя вайсковыя кампаніі па аналогіі з Расіяй, дзе гэта таксама будзе.

Яшчэ адзін чыннік — успрыняцце насельніцтва. Прыезд узброеных людзей, як бы там не было, іх будзе вельмі цяжка паказаць як вялікіх патрыётаў. Тым больш у Беларусі. Гэта будзе ўспрымацца багата кім як дадатковая пагроза. Таму рана ці позна сацыяльная напружанасць таксама будзе ўзрастаць, і гэта пэўныя мінусы для беларускіх улад, — заключае Ігар Тышкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(17)

Читайте еще

Война, 17 мая. Где теперь воюет Полк Калиновского.Сырский: войска РФ расширили на 70 км зону активных боевых действий на Харьковщине. Удар по Туапсе и Новороссийску

Война, 16 мая. Люди уезжают из Волчанска: «Второй раз в оккупации я не смогу». Зеленский — о защите Харькова: «Все, что нам нужно, — это две системы Patriot»

Война, 15 мая. БЖД снова готовится к приему российских воинских эшелонов? Николаев и Херсон после российского удара. NYT: Следующие несколько месяцев станут решающими

Горячая зона харьковского приграничья – работа полицейских, военных, эвакуация местных жителей и животных

Война, 14 мая. Российские войска сбросили авиабомбу на Харьков, есть пострадавшие. Буданов прогнозирует наступление РФ в направлении Сум

Война, 13 мая. ВСУ оттеснили войска РФ от Волчанска. В Донецкой области украинские военные сбили российский штурмовик Су-25. Белгород опять попал под обстрел