«Тарашкевіца» ў беларускай Вікіпедыі абагнала «наркамаўку»

7 снежня на Беларускай «класічнай» Вікіпедыі з’явіўся 30 000-ны артыкул.

Па колькасці артыкулаў яна займае 65-е месца сярод іншых моваў. Юбілейным стаў артыкул прысвечаны Шкварцы.

У той самы час існуе беларуская Вікіпедыя, якую вядуць на "наркамаўцы". Гэтая мае 25 з паловай тысяч артыкулаў і 69-е месца адпаведна.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 года артыкулы ў сусветнай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 года ўсе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект. Гэта была ініцыятыва энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам.

Вікіпедыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і з восені 2008 “віка” на “тарашкевіцы” перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у стварэнні яе можна кожны ахвочы, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)