«Так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць»

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч – пра тое, чаму, на яго погляд, «ідэя з Каардынацыйнай Радай стала для апазіцыі вялікай паразай».

– «Прадаць» гісторыю, што прадстаўнічы орган дэмсілаў абралі жыхары ўмоўных Карэлічаў – немагчыма, – піша Гурневіч. – Рабіць выгляд, што і гэта дасягненне – смешна.

Апрача страху і апатыі, прычына і ў тым, што людзі проста ня бачаць сэнсу ў гэтых бясконцых структурах, якія і так ні на што не ўплываюць.

Я не сумняюся, што многія ўдзельнікі гэтых выбараў моцна стараліся, мелі візію і добрыя намеры. Гэта адважныя і самаахвярныя людзі. Але выглядае, што беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю.

Дзмітрый Гурневіч

Як журналіст я бачыў, што для аўдыторыі тэма КР была адной з самых нецікавых.

Па-сутнасці, гэта быў байкот, бо прагаласаваў усяго 1% грамадзян Беларусі, якія за мяжой.

Ад бюракратыі ва ўсім свеце мараць пазбаўляцца, а ў нас хацелі пераканаць, што ў ёй сіла. Бясконцае будаўніцтва паралельных структур, суполак, саюзаў, рухаў, арганізацый, камітэтаў, правядзенне канферэнцый, абяцанні распрацоўваць рэформы на будучыню – усё гэта, выглядае, шлях у тупік. З гэтага трэба рабіць высновы.

Але і так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць.

30 год няшчасцяў Беларусі звязаныя з тым, што людзі не хацелі цікавіцца палітыкай.

Зразумела, за дзень гэта ня зменіцца. Калі людзі не цікавіцца палітыкай, то імі заўсёды будуць кіраваць дыктатары.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(38)