Скандалы
Анастасия Зеленкова

Тайна одной катастрофы

И четверть века спустя обстоятельства его смерти вызывают ожесточенные споры. Поводом для очередного из них стала показанная в пятницу вечером по российскому каналу НТВ программа «Следствие вели…», темой которой стала гибель Петра Машерова.

Накануне эфира один из участников программы Андрей Караленка, который собирает материалы о той трагической истории уже много лет, послал гендиректору НТВ телеграмму, в которой потребовал «отменить выход передачи». По его словам, ведущий Леонид Каневский воспользовался «подлым приемом» для обоснования версии, что первого секретаря ЦК КПБ Петра Машерова убила “кремлёвская мафия”.

В программе напрямую не утверждалось, что главный белорусский коммунист пал от рук московских соратников. Однако именно к этой мысли создатели передачи упорно подводили зрителей. При этом доказательная база сильно хромала на обе ноги: практически все сенсационные подробности преподносились без ссылки на конкретные источники. А из всего сказанного Андреем Караленка, “телеследователи” использовали лишь то, что не противоречило их версии.

Это обстоятельство сильно задело Андрея Караленку, который в советские времена был диссидентом и почтения к Петру Машерову не испытывает. “Демагог” и “примитив” – это самые мягкие характеристики, которыми он наделяет погибшего первого секретаря ЦК КПБ. В послании Каневскому Караленка пишет: “Мой 12-летний труд Вы использовали для подтверждения достоверности абсурдных измышлений семьи Машеровых: “Петю убили”.”

Сам диссидент предлагает несколько версий случившегося, среди которых есть довольно экзотические. Караленка предполагает: Машеров знал о том, что готовится его убийство, и решил сыграть на опережение, сымитировав неудачное покушение на себя. Но вышло иначе...

З інтэрвію Андрэя Караленкі “Салідарнасці”

— Афіцыйная версія аварыі (паводле прыгавора Калегіі Вярхоўнага Суда БССР) сцвярджае, што “вадзіцель сустрэчнай машыны самазвала ГАЗ-53 Пуставіт Мікалай Мітрафанавіч парушыў правілы дарожнага руху – неспадзявана выехаў на сустрэчную паласу”, па якой у той момант рухаўся картэж Машэрава. Гэта і стала прычынай гібелі першага сакратара ЦК КПБ і двух чалавек з яго аховы на дарозе Брэст-Масква.

— Пуставіта тады пасадзілі на пятнаццаць гадоў. Але я ўпэўнены і зараз, што гэты чалавек ні ў чым не вінаваты.

Я сустракаўся з ім, размаўляў... Уявіце сабе сітуацыю: саўгасны вадзіцель Пуставіт вязе бульбу ў Смалявічы. Выехаў ён з Жодзіна. Праз некаторы час наперадзе яго паказаўся самазвал МАЗ-503. Гэтая машына большая па габарытах. Як мне потым расказваў Пуставіт, ішла яна неяк неадэкватна абстаноўцы: самазвал рухаўся вельмі блізка да асявой лініі, не пускаў на абгон, то прыбаўляў, то замядляў ход. Пуставіт ведаў, што наперадзе перакрыжаванне дарог, ён вырашыў не рызыкаваць і абагнаць МАЗ ўжо пасля перакрыжавання. Таму і ехаў спакойна. І раптам ён убачыў, што гэтая машына пачала нібыта насоўвацца на яго. Пуставіт не мог зразумець, што адбываецца: самазвал рэзка тармазіў, прычым стоп-сігналы яго не гарэлі.

Сутыкненне было непазбежнае. Заставалася альбо павярнуць направа, у кювет — але там глыбіня 1,5 м — верная смерць, альбо налева, на сустрэчную паласу — гэта ён і зрабіў. З-за вялікіх габарытаў МАЗа Пуставіт не бачыў дарогі. Ён аказаўся ў пастцы. Пярэдняя “Волга” з картэжа, што ішоў насустрач, праскачыла ў 50 см ад яго машыны, а “Чайка” з Машэравым – не. Гэта і адбылося каля вёскі Пліса на Маскоўскай магістралі (паміж Смалявічамі і Жодзінам).

Цікава, што на фотаздымку з месца аварыі, які фігуруе ў дакументах Вярхоўнага суда, пазначаны сляды ўсіх машын. Няма толькі слядоў таго самазвала. Ён нават не ўпамінаецца. Не месцы аварыі не паказаны аўтамабіль, з-за якога “нечакана вынырнула машына Пуставіта”!

У матэрыялах Вярхоўнага суда таксама сцвярджаецца, што вадзіцель самазвала, пачуўшы з гучнагаварыльніка каманду вызваліць дарогу, прыняў управа і з’ехаў на абочыну. Але ягоныя сляды не пазначаны і на абочыне. Сам Пуставіт мне казаў, што МАЗ толькі крыху прыняў управа і нечакана спыніўся. Вадзіцель таго МАЗа быў на судзе ў якасці сведкі. Наколькі я ведаю, зараз яго ўжо няма ў жывых. Следчы, які вёў гэтую справу, параіў Пуставіту: “Не упорствуй. Прими вину на себя. Все равно ничего не докажешь. А у нас много праздников, будет амнистия”. І праўда, праз 2 гады яго перавялі на “хімію”, а яшчэ праз 2,5 — вызвалілі.

— Але што дае вам падставы меркаваць, што аварыя была спланаваная самім Машэравым?

— Усе парушэнні інструкцый КДБ па руху картэжа, якія ў выніку і прывялі да гэтай катастрофы, былі зроблены па ўказанні менавіта Машэрава. Ён сам вырашаў такія пытанні. Па-першае, Машэраў не ўзяў з сабой машыны апавяшчэння — яна з мігалкамі павінна рухацца на 300-500 м наперадзе картэжа і праз мегафон паведамляць вадзіцелям, каб яны прынялі ўправа і спыніліся. Гэтай машыны не было. Па-другое, пярэдняя “Волга”, якая ехала перад машэраўскай “Чайкай” была без усялякіх апазнавальных знакаў ДАІ — з выгляду звычаная машына, толькі рухавік у ёй быў шасціцыліндравы. Таму ніхто з тых, хто рухаўся насустрач не мог бачыць, што гэта едзе Машэраў ці хто-небудзь з кіраўніцтва. І Пуставіт не бачыў, не чуў ён і ніякіх каманд ці сірэны. Дзень быў светлы, чысты, бачнасць на дарозе ідэальная. Аварыі не павінна было быць ні пры якіх умовах... І невыпадкова частка матэрыялаў суда знаходзіцца зараз на Лубянцы.

Яшчэ адно. Машэраў, згодна спецінструкцыі, павінен быў сядзець на заднім сядзенні справа — найменш небяспечным месцы. Гэта закон. Але першы сакратар знаходзіўся побач з вадзіцелем — ён, дарэчы, часта так рабіў: любіў дэманстраваць сваю “блізкасць да народу”. Начальнік жа аховы спакойна драмаў на заднім сядзенні, хаця павінен быў сачыць за дарогай. Больш таго, у пярэдняй “Волзе” не ведалі маршрута, па якім трэба ехаць. Як прызнаваўся афіцэр аховы Слесарэнка, паварочвалі па сігналах вадзіцеля “Чайкі”, якая ішла ззаду. Гэта вар’яцтва: ехаць на такой хуткасці — 120 км/г — і па сігналах задняй машыны! Іншымі словамі: ніхто не ведаў канечнага пункту паездкі. Ды яго, відаць, і не было.

— І ўсё ж такі, куды у той дзень накіроўваўся Машэраў?

— Тут таксама вялікае пытанне. Калі верыць біёграфам, Машэраў ехаў у Барысаўскі раён правяраць уборку бульбы, паколькі ў прэсе з’явіліся разгромныя матэрыялы з намёкам на Беларусь. Але ў гэтым выпадку цікавы ягоны маршрут. У 14.30 эскорт ад’ехаў ад будынка ЦК Беларусі, што па вул.Маркса. Калі ад ЦК выехаць на Ленінскі праспект, то далей прамая дарога да Кальцавой — і на Барысаў. Прычым дарога роўная, шырокая. Але паехалі не так. Спярша выехалі на вуліцу Кісялёва, затым на Чырвоную, адтуль на Якуба Коласа, пасля на Кальцова, Мірашнічэнка, далей ужо на Кальцавую і на развязку. Той, хто ведае Мінск, запраста зразумее, што гэта вялізная пятля. Калі я першы раз глядзеў на гэты маршрут, я меркаваў, што Машэраў, напэўна, ведаў, што яго дзесьці чакае засада і хацеў перахітрыць, паехаўшы іншай дарогай. Сёння я думаю інакш: пастку спрабавалі арганізаваць менавіта на адной з тых вуліц, па якіх і паехаў Машэраў. Але нешта не атрымалася. Таму рушылі далей, на Барысаў...

Эпилог

«Знаток» Леонид Каневский, воспользовавшись материалами, которые собрал Андрей Караленка, изложил свой взгляд на причины гибели Петра Машерова. Получилось не слишком убедительно и не очень красиво. Караленка не желает, чтобы его имя использовалась для подтверждения версии, с которой он категорически не согласен. Потому он и направил гендиректору НТВ протест, который был проигнорирован…

Теперь уже вряд ли кому-нибудь удастся окончательно и бесповоротно пролить свет на события осени 1980 года. Поэтому по сей день каждый трактует происшедшее, как ему заблагорассудится. Чем дальше, тем больше гибель Машерова обрастает различными мифами и догадками. Но ни одна из существующих версий не снимает все вопросы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)