Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Таццяна Процька: «У беларусаў вельмі добрая будучыня»

«Сістэма ачысціцца», — сцвярджае грамадская дзяячка, даследчыца таталітарызму Таццяна Процька. Яна ведае, што гаворыць, бо на ўласныя вочы бачыла сакрэтныя дакументы архіва КДБ. 

Гэта яна спрабавала ў 1995 годзе прыцягнуць да адказнасці Івана Ціцянкова, які разарваў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг, стварыла і шмат гадоў узначальвала Беларускі Хельсінкскі камітэт, вярнула з небыцця імя мітрапаліта Мелхіседэка, які дабіваўся аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы.

Сёння Таццяна Процька шкадуе аб тым, што беларускія дэмакратычныя дзеячы ўпусцілі час і магчымасці:

— Палітыка як рамяство мае базавыя складнікі. Першы — дакладны аналіз сітуацыі. Калі пачытаць Леніна, ён вельмі добра вучыць палітычнаму рамяству. Трэба знайсці, на каго з найбольш уплывовых асоб абаперціся, каб прадстаўляць іх інтарэсы, а яны табе за гэта будуць дапамагаць.

Ленін надзвычай цынічны. Другі складнік — павінна быць дакладна вызначаная мэта і асноўныя моманты, якія яе канкрэтызуюць. А потым — тактыка: як дзейнічаць, каб гэтага дасягнуць.

Але з гледзішча гістарычнай перспектывы, у беларусаў вельмі добрая будучыня, перакананая спадарыня Таццяна:

— Я думаю, што Лукашэнка сыдзе з паста і ў нас будзе парламенцка-прэзідэнцкая форма кіравання.

Цяперашняе пакаленне беларусаў вырасла ў адкрытай інфармацыйнай прасторы, і прызначэння кіраўніка дзяржавы яно ўжо не вытрымлівае, упэўнена яна. Выйсце з палітычнага крызісу яна бачыць толькі праз сумленныя выбары. Але ёсць адна ўмова.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(24)