Супрацоўнікі ДАІ перашкаджалі акцыі «Стоп бензін 2»

Ад пачатку супрацоўнікі ДАІ чакалі ўдзельнікаў акцыі на трох аўтазапраўках, дзе меркаваўся збор. Яны забіралі правы ў кіроўцаў, якія мелі на лабавым шкле налепкі з сімволікай акцыі.

На адной з заправак, што па вуліцы Леніна, быў затрыманы адзін з арганізатараў акцыі «Стоп-бензін» Арцём Шаркоў, Яго пратрымалі ў міліцыі каля двух гадзінаў

Тым не менш некалькі дзясяткаў аўтааматараў здолелі выехаць на праспект Незалежнасці з адмысловым жаданнем выказаць свой пратэст. На тратуарах за імі назіралі дзясяткі цікаўных і журналістаў.

Аўтааматары рухаліся з уключанай аварыйнай сігналізацыяй на невялікай хуткасці. Супрацоўнікі ДАІ спынялі аўтамабілі з сімволікай акцыі і чорнымі стужкамі на антэнах. Тым не менш групкі аўтамабілістаў здолелі праехаць праспектам. Карэспандэнт НН назіраў, як машыны спыняліся каля ЦУМа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)