Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію «Воўчыя норы»
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. І нагадваюць, якім чынам можна падтрымаць палітвязня.
Палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» і арбарыста Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22 (вядомую пад назвай «воўчыя норы») для абыцця пакарання.
16 жніўня яго асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Сцяпана абвінавацілі ў стварэнні дваровага Telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня.
Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі «Беларбо» яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.
Сам Сцяпан на судзе віну не прызнаў.
Падтрымаць палітвязня можна паштоўкамі і лістамі:
ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
Напісаць анлайн можна тут.
Читайте также
Тетя Степана Латыпова: «Он крепкий, сильный и мужественный человек. И я горжусь им!»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное