Лица

Rock am Spring адкрыюць «Голая Манашка» і Вольга Самусік

У мінскім клюбе DA-Club 25 красавіка выступяць гурты, што ўвасабляюць сталічны андэграўнд — «Голая Манашка» на чале з галоўным панкам краіны Федзям Жывалеўскім і Tarpach з рок-правакатаркай Вольгай Самусік. Арганізатары канцэрту маюць на мэце паказаць галоўныя дасягненьні айчыннай альтэрнатыўнай музыкі, агулам на сцэну выйдзе сем гуртоў.

Акрамя гуртоў Tarpach і «Голая Манашка» ў фэсьце Rock am Spring возьмуць удзел нядаўні ўдзельнік чарту «Тузін Гітоў» — гурт «Мутнаевока», а таксама маладыя ды амбітныя альтэрнатыўнікі — Room 1408 і зусім ужо дэбютанты — Adzinota, Cities ды One Day after People.

За хэдлайнэраў фэсту узялі Tarpach, якія рыхтуюцца 25 красавіка зладзіць перадпрэзэнтацыю свайго новага альбома. «Упэўнена, што вечарына пройдзе як мае быць. Дзеля гэтага мы зробім усё магчымае», — абяцае Вольга Самусік, прызнаная рок-князёўнай-2007.

Rock am Spring пачнецца 25 красавіка ў 17:00 у DA-Club (вул. П. Броўкі, 22; ст. м. Акадэмія Навук). Квіткі — 15 000 (папярэдне), 18 000 (у дзень). Даведкі: (029) 922-91-78, (029) 259-73-25.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)