Общество

Алег Новікаў, Новы час

Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што «Еўрабачанне» — гэта камерцыя і папса. У красавіку 1974-га ў Партугаліі конкурсная песня стала адным з сігналаў для паўстання. Зрэшты, галоўная роля ўсё ж належыць іншай мелодыі.

«Рэвалюцыя гваздзікоў» 1974 года ў Партугаліі да гэтага часу застаецца прадметам спрэчак гісторыкаў. Цяжка да канца зразумець, як адна з найстарэйшых каланіяльных імперый і самая працяглая па часе еўрапейская дыктатура магла сканаць усяго за пару сутак — прычым практычна бяскроўна (тады загінулі ўсяго чатыры чалавекі).

Пры гэтым уся рэвалюцыя выглядала вельмі каларытна. Адным з вырашальных эпізодаў была сцэна, калі простая прадавачка аднаго са сталічных універмагаў падышла да салдата і апусціла ў ствол яго вінтоўкі гваздзік.

Жыхары горада ўслед за ёй пачалі адорваць салдат чырвонымі і белымі кветкамі, якія сімвалізавалі падтрымку народам рэвалюцыі.

Яшчэ адным яркім эпізодам з’яўляецца роля музыкі ў рэвалюцыі. А дакладней, дзвюх песень: «E Além do Adeus» (партугальская песня-канкурсант на «Еўрабачанні» 1974 года) і «Grândola, Vila Morena». Яны сталі сігналамі для жаўнераў-змоўнікаў. Зрэшты, лічыцца, што галоўным сігналам была іншая песня, паколькі яна загадвала непасрэдна браць зброю і выходзіць з казарм. Не дзіўна, што з часам «Grândola, Vila Morena» стала сапраўднай легендай.

На беларускую мову назва песні перакладаецца як «Грандола, смуглявая вёсачка». Менавіта ў гарадку Грандола партугальскі музыка Жазэ Афонсу ў 1964 годзе натхніўся ідэяй напісаць песню пра братэрства мясцовых рыбакоў — як пяецца, «народ просты і мудры, які парадак свой наводзіць».

Упершыню яна была выкананая самім Жазэ Афонсу ў іспанскай Галісіі ўвесну 1972 года.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)