Рэпліка. «У справе нянавісці да беларусаў Лукашэнка пераўзышоў свайго куміра»

Публіцыст Сяргей Навумчык — пра спальванне ў калоніях беларускамоўных кніг.

Пра сітуацыю з беларускімі кнігамі ў інтэрв’ю Люстэрку расказаў адзін з былых палітвязняў. Так, паводле яго слоў, у калоніі №15 забараняецца вывучаць замежныя мовы і чытаць кнігі на гістарычную тэматыку і на беларускай мове. 

— Очень часто администрация устраивала шмон, — заўважае суразмоўца. — Сотрудники колонии перерывали наши тумбочки и кровати. Если они находили книгу на белорусском или если им не нравилось содержание русскоязычной книги, то их у нас отбирали. Потом их уничтожали: сбрасывали в общую кучу возле бани и поджигали.

Кнігі на беларускай мове (выключна з прычыны мовы, на якой яны выдадзеныя) не спальвалі нават гітлераўскія акупанты. У справе нянавіьці да беларусаў Лукашэнка пераўзышоў свайго куміра.

Сяргей Навумчык

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(48)