«Расея стане свабоднай, калі выветрыцца савецкі дух»

Прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту, палітычны экспэрт і камэнтатар па пытаньнях Усходняй Эўропы Тымаці Гартан Эш у інтэрвію Радыё Свабода гаворыць аб альтэрнатыўных варыянтах магчымай ролі Расеі ў сучасным сьвеце, аб вырашэньні ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і аб палітычнай стратэгіі Уладзіміра Пуціна.

РС: Вы крытыкуеце вылучаную Уладзімірам Пуціным канцэпцыю «рускага сьвету». Што вас у ёй не задавальняе?

Тымаці Гартан Эш: Паняцьце «рускі сьвет» пераклікаецца з паняцьцем «англамоўны» ці, як часам кажуць, «англасаксонскі сьвет». Гэтым тэрмінам пазначаюць звычайна культурную супольнасьць, сябры якой могуць адчуваць блізкасьць і сілу ня толькі агульнасьці мовы, але і іншых фактараў.

Аднак калі ўявіць, што Ангельшчына пры гэтым сьцьвярджалаб, быццам людзі, якія гавораць па-ангельску, павінны быць часткай адной зьёюдзяржавы або іншай формы агульнага палітычнага ўладкаваньня, што Канада, Новая Зэляндыя, Аўстралія іЗША павінны даяедалучыцца, тотакі заклік быўбы ўспрыняты ўнас якабсурдны, які дэстабілізуе сусьветны парадак.

Варта адрозьніваць паняцьце «рускі сьвет» яксупольнасьць людзей, аб’яднаных агульнай гісторыяй ікультурай іякія застаюцца блізкімі сябрамі, адканцэпцыі, якая сьцьвярджае, што элемэнты гэтага сьвету павінны быць часткамі імпэрыі. Мы на Захадзе вельмі часта забываемся, што палітыка Пуціна служыць перш за ўсё захаваньню яго асабістай улады.

На мой погляд, гэта галоўная, прыярытэтная частка ўсёй яго палітыкі. У цяперашняй Расеі ўсё падпарадкавана гэтай мэце, уключаючы ідэалёгію «рускага сьвету».

РС: У сваіх працах вы часта ўжываеце выраз «дактрына Пуціна». Што гэта азначае?

Тымаці Гартан Эш: Неабходна зразумець, што прыярытэтнай задачай Пуціна зьяўляецца захаваньне ўлады яго рэжыму. Гэта першае і галоўнае. Другі найважнейшы складнік яго палітыкі — «імпэрскі сындром», які ідзе ад савецкай мінуўшчыны.

Нярэдка пад афіцыйнай ідэалёгіяй пуцінскага рэжыму маюць наўвазе сьцьвярджэньне яго лідэра, што Расея зьяўляецца апорай парадку, стабільнасці, сілы, кансэрватыўных сацыяльных каштоўнасьцяў іправаслаўных маральных установак. Аднак я ня думаю, што Пуцін матываваны гэтай ідэалёгіяй. Галоўнае тут — улада.

РС: Ці даводзілася вам сустракацца з Пуціным?

Тымаці Гартан Эш: Я сустракаўся зь ім толькі адзін раз — у 1994 годзе, калі ён працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбургу. Было гэта падчас канфэрэнцыі ў Пецярбургу. У той час ён быў малады, нікому не невядомы чалавек.

Што было характэрна ўтагачасным выступе Пуціна ішто адзначалі многія ўдзельнікі канфэрэнцыі— гэта акцэнт, які ёнзрабіў натым, што Расея страціла велізарныя тэрыторыі, якія стагодзьдзямі ёйналежалі— Крым быў пры гэтым згаданы— ішто цяпер мільёны рускіх людзей апынуліся замежамі сваёй краіны.

Так што яго цяперашняя занепакоенасьць тым, што мільёны рускіх пражываюць замежамі Расейскай Фэдэрацыі, якіідэя «рускага сьвету», прайшлі доўгі шлях.

Мы, брытанцы, добра разумеем, як цяжка перажываецца страта імпэрыі. Наша імпэрыя распадалася на працягу 20-30 гадоў, Расея ж страціла сваю за два гады — на працягу 1990-91 гадоў.

У абодвух выпадках страта імпэрыі ўспрымалася як страта прэстыжу. Аднак я ня думаю, што цяперашнюю палітыку Пуціна варта ўспрымаць як непазьбежнасьць.

Ведаючы яго біяграфію, няцяжка заўважыць, што ўрозны час ёнгуляў зрознымі варыянтамі палітыкі, уключаючы варыянт супрацоўніцтва зЗахадам. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, зь якім я сустракаўся і гаварыў пра Расею ў пачатку 2001 году, станоўча адгукаўся пра Пуціна і лічыў, што яму можна давяраць.

Упачатку двухтысячных гадоў быў пэрыяд, калі абодва бакі лічылі, што паміж Расеяй іЗахадам можа паўстаць ўзаемнае супрацоўніцтва.

РС: Камэнтуючы ваенны канфлікт ва Ўкраіне, вы сьцьвярджалі, што «часам толькі зброя можа спыніць зброю». Ці значыць гэта, што вы заклікаеце НАТО абараніць Украіну?

Тымаці Гартан Эш: Не. НАТО абавязана абараняць толькі краіны, якія ўваходзяць у Паўночнаатлянтычны альянс. Мяркую, што Ўладзімір Пуцін гэта разумее.

Што тычыцца Ўкраіны, тояшчэ некалькі месяцаў таму ябыў прыхільнікам абмежаваных паставак зброі гэтай краіне— нават каліб гэта былі натаўскія пастаўкі, якія магліб зблытаць разьлікі Пуціна іаднавіць мір.

Цяпер я займаю іншую пазыцыю. Мы сталі сьведкамі таго, што Менскія пагадненьні не выконваюцца, і баявыя дзеяньні вядуцца на ўсёй лініі разьмежаваньня.

Ялічу, што трэба зрабіць усё магчымае, каб забясьпечыць перамір’е ўздоўж гэтай лініі. Толькі пасьля гэтага можна весьці палітычныя перамовы пра будучыню ўсходняй Украіны.

Мне ўяўляецца, што цяпер неабходна забясьпечыць больш эфэктыўны маніторынг сытуацыі збоку АБСЭі, калі магчыма, задзейнічаць міратворцаў ўздоўж лініі перамір’я.

РС: Тым ня менш, ці можа хто-небудзь легальна паставіць неабходную Ўкраіне зброю?

Тымаці Гартан Эш: Расея экспартуе зброю ў многія краіны, Нямеччына робіць тое ж, Францыя экспартуе зброю ў Расею. Экспарт зброі ў сувэрэнныя краіны з законнымі ўрадамі — частка звычайнага бізнэсу ў міжнародных адносінах.

Унашым выпадку экспартэрам зброі ваЎкраіну маглаб стаць любая краіна, паколькі гаворка ідзе абпастаўках ўзбраеньня ўсуверэнную краіну ззаконным урадам.

Гэта такаяж гандлёвая працэдура, якэкспарт францускай зброі ўРасею цірасейскай— украіны Блізкага Ўсходу, дзе наагул ідзе рэгіянальны ваенны канфлікт. Аднак прыярытэтная задача цяпер ня экспарт зброі, а ўсталяваньне міру.

РС: Якім вам уяўляецца вырашэньне ваеннага канфлікту ва Ўкраіне? 

Тымаці Гартан Эш: Я быў у Кіеве два месяцы таму з групай прадстаўнікоў Рады Эўропы. Мае арыентаваныя на Захад ўкраінскія сябры казалі ў прыватных размовах, што перамовы будуць весьціся аб «замарожаным» канфлікце ў Данбасе.

Толькі гэта дапаможа, на іх думку, стварыць на тэрыторыі астатняй Украіны нармальна функцыянуючую дзяржаву. Вядома, гэта ня можа быць афіцыйнай пазыцыяй прэзыдэнта Парашэнкі і ўкраінскага ўраду, якія заклапочаныя захаваньнем Менскіх пагадненьняў.

Тым няменш, яб назваў гэтую жорсткую, магчыма, цынічную пазыцыю маіх украінскіх сяброў рэалістычнай. Замарозіўшы канфлікт, абодва бакі дадуць магчымасьць тысячам уцекачоў вярнуцца дадому — многія зь іх уцяклі ў Расею. Акрамя таго, гэта дазволіла б Захаду плянаваць сур’ёзную эканамічную дапамогу Ўкраіне.

Менавіта такім мне хацеласяб бачыць разьвіцьцё падзей ваЎкраіне ўсярэднетэрміновай пэрспэктыве. Думаю, што існаваньне квітнеючай і абноўленай Украіны было б у ня меншай ступені ў інтарэсах Расеі, чым у інтарэсах ўкраінскага народу. Усе б выйгралі ад таго, калі б удалося пазьбегнуць загніваньня дзяржавы і гуманітарнай катастрофы на ўсходзе Ўкраіны.

РС: Як вы ацэньваеце рэакцыю Захаду на расейскую агрэсію ва Ўкраіне?

Тымаці Гартан Эш: Мы (я маю на ўвазе Захад) рэагавалі вельмі павольна. Моцная рэакцыя рушыла ўсьлед толькі пасьля таго, як быў зьбіты малайзійскі «Боінг».

У цэлым на гэты канфлікт Амэрыка на словах адрэагавала даволі рэзка, але па сутнасьці пераклала ўкраінскую праблему на Эўропу.

Эўрапейскі зьвяз начале зьНямеччынай абсалютна правільна перайшоў дасанкцый, дакладней, дакамбінацыі дыпляматычнага іэканамічнага ціску наРасею. Эўропе ўдалося захаваць адзінства.

І цяпер час працуе на Захад, паколькі жаласны стан расейскай эканомікі аказвае наймацнейшы ціск на пазыцыю Расеі.

Пуцін лепш, чым хто-небудзь іншы, разумее, што праводжаная іммілітарызацыя краіны ўсёж недазволіць яму дагнаць павайсковых паказьніках ЗША.

Іцяпер, намой погляд, вельмі важна, каб ЗША адкрыта прадэманстравалі намер абараніць тэрыторыю, якая знаходзіцца ўзоне адказнасьці НАТО.

РС: Ці захоўваеце вы аптымізм у адносінах да будучыні Расеі?

Тымаці Гартан Эш: Ведаеце, нядаўна мне распавялі гісторыю, зьвязаную з амэрыканскім гісторыкам, спэцыялістам па Расеі Рычардам Пайпсам. У кастрычніку летась зь ім сустрэўся адзін мой прыяцель, і Пайпс ў размове сказаў яму, што ён наагул вялікі аптыміст ў дачыненьні да будучыні Расеі.

Тады мой прыяцель спытаў яго, калі, на яго думку, Расея стане дэмакратычнай, квітнеючай і свабоднай краінай. Пайпс адказаў так: «Каб выветрыўся савецкі дух, павінна прайсці тры-чатыры пакаленьні». Я больш аптымістычны, чым ён, у дачыненьні да колькасьці гэтых пакаленьняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)