Политика

Расейскі экспэрт: «Ня можа Лукашэнка кіраваць вечна»

Якой была мэта візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву? Чаму Крэмль не даціскае яго ў пытаньні эканамічнай інтэграцыі? Хто выйграў ад справы аб «вайсковым перавароце» і «замаху на забойства Лукашэнкі»? Навошта Лукашэнку плянаваны дэкрэт аб Радзе бясьпекі? На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, намесьнік рэдактара сайта Carnegie.ru Максім Самарукаў.

Сустрэча з Лукашэнкам у Маскве была патрэбная, каб узьняць трывожныя чаканьні

А потым гэтую атмасфэру трэба было разрадзіць, каб усе ўздыхнулі з палёгкай

Гэты цыкль эскаляцыі і дээскаляцыі ішоў па ўсіх накірунках расейска-амэрыканскіх адносінаў

Перад пасланьнем Пуціна ішлі размовы — далучаць да Расеі ДНР, далучаць ДНР разам з Беларусьсю. Нічога не далучылі — распавялі, што ўсім грашовую дапамогу дадуць

Байдэн патэлефанаваў у Крэмль, трэба было гэтую напружанасьць дээскаляваць

Лукашэнка таксама не апынуўся ў пройгрышы

Удзел ФСБ у раскрыцьці «змовы палітолягаў» у Маскве — гэта нечага вартае, раней мы такога ня бачылі, каб ФСБ так уключалася ў прапагандысцкія апэрацыі Менску

Апэрацыя была ўзаемавыгаднай

Сытуацыя зь «Нікам і Майкам» была абсалютна пустая, тут людзі правакатарам пад камэры нагаварылі даволі сур’ёзныя рэчы

Гэта ня так сорамна паказваць, як было б паказваць «Ніка і Майка»

Расею так часта апошнім часам абвінавачвалі ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў, ёй хацелася мець магчымасьць таксама абвінаваціць у гэтым Захад

Гэта адзін з базавых пасылаў Расеі Захаду — вы ня лепшыя за нас, толькі вы больш двудушныя

Мішусьцін вядомы сваімі падатковымі навацыямі, тым, што ён стварыў эфэктыўную сыстэму падаткаў

Я не выключаю, што беларускае кіраўніцтва можа скарыстаць у сябе некаторыя з гэтых навацыяў

Я не чакаю ніякага прагрэсу ў паглыбленьні інтэграцыі

Прыярытэтам застаецца транзыт улады ў Беларусі

У Расеі разумеюць, што гэтыя інтэграцыйныя мапы могуць быць успрынятыя многімі ў Беларусі як пагроза сувэрэнітэту

Іншы прыярытэт — гэта супраца ў вайсковай сфэры

Расейская сыстэма ўлады менш маналітная, чым беларуская

У ёй у розныя моманты атрымліваюць перавагу розныя сілы

Увосень летась Расея ўвесь час казала пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі

А цяпер спыніла настойваць. Увосень свае праекты прапаноўвалі адны групы ў расейскім кіраўніцтве, цяпер прапануюць іншыя

Лукашэнка ўмее гуляць у гэтых колах ня толькі як лідэр Беларусі, але і як унутрырасейскі гулец

Адносіны Расеі зь Беларусьсю — гэта частка яе адносінаў з Захадам

Калі Расея спыніла размовы пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі? Калі расейскія пратэстоўцы пачалі дзейнічаць паводле ўзору беларускіх

Калі Лукашэнка абвясьціў пра свой лёсавызначальны дэкрэт, многія меркавалі, што гэта будзе тэстамэнтам — усё завяшчаю Крамлю і крышачку Колю

Сэнс дэкрэту — калі са мной нешта здарыцца, улада дастанецца сілавікам

Гэта крок да больш калектыўнага кіраўніцтва і гэта супярэчыць уяўленьням самога Лукашэнкі аб тым, якой павінна быць дзяржаўная ўлада

Паразуменьне і давер паміж Масквой і беларускімі сілавікамі значна больш глыбокае і шчыльнае, чым паміж Масквой і цывільнай беларускай бюракратыяй

Рэфэрэндум па Канстытуцыі: выбарчая скрыня Пандоры. Дыскусія аналітыкаў

Усе разумеюць, што Лукашэнка ня можа кіраваць вечна

Кантраляваны, спакойны транзыт непазьбежны

Лукашэнка сам казаў, што цяперашні тэрмін у яго апошні

Склалася вера ў яго ледзь не магічныя здольнасьці, што ён заўсёды выкруціцца.

Што адбывалвася цягам апошняга тыдня паміж Масквой і Менскам

22 красавіка Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Уладзімерам Пуціным. Вынікі сустрэчы не агучваліся. Лукашэнка падчас яе заявіў, што пытаньне паглыбленьня эканамічнай інтэграцыі адкладаецца на восень.

У дзень, калі адбывалася гэтая сустрэча, Расея абвясьціла, што адводзіць свае войскі, сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай.

Уладзімер Пуцін у сваім штогадовым пасланьні прыгадаў «спробу дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі, ускосна ўсклаўшы адказнасьць на Захад.

Лукашэнка абвясьціў, што падпіша дэкрэт, які замацуе перадачу ўсё паўнаты ўлады Радзе бясьпекі ў выпадку яго раптоўнага сыходу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(18)