Афіцыйна адпраўлены ў адстаўку прынцыповы гродзенскі ўладыка Арцемій

У Маскве 9 чэрвеня тэрмінова сабраўся сінод РПЦ, каб разгледзець пытанне ўладыкі Арцемія. У выніку іерарх быў «адпраўлены на пакой па стане здароўя».

Цяпер ён будзе жыць у Мінску, паведамляе Наша Ніва.

Новым епіскапам у Гродне стаў 41-гадовы Антоній (свецкае імя Дзяніс Даронін), які да гэтага быў епіскапам Слуцкім і Салігорскім.

Архіепіскапу Арцемію 69 гадоў. Ён родам з Мінска. Вучыўся ў Ленінградскай духоўнай семінарыі. Служыў святаром у Карэліі. У 1982 годзе вярнуўся ў Беларусь. У 1996 годзе пастрыжаны ў манаства. У той жа год стаў епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім.

Архіепіскап Арцеміі адзначыўся прынцыповай пазіцыяй падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На службе 16 жніўня ён казаў: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню».

Ужо сёлета ён гаварыў, што «царква не павінна быць абыякавай, маўчаннем прадаецца Бог». Пазіцыя архіепіскапа Арцемія не падабалася многім прадстаўнікам улады.

Архиепископ Артемий: «Идти путем приспособленчества — это пусть самоуничтожения»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.7 (оценок:39)