Общество

Праваабаронца Андрэй Палуда: Як растрэльваюць людзей на Валадарскага

Праваабаронца Андрэй Палуда ў інтэрв’ю Жизнь-малина патлумачыў, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі трэба забараніць.

Забіваюць «імем Рэспублікі Беларусь»

Смяротная пакаранне – гэта вар’яцтва, таму што гэта антыгуманны від пакарання. Мы, грамадства, дзяржава, ад нашага імені забіваем, забіраем жыццё іншага чалавека. Перад тым як стрэліць яны так і кажуць: «імем Рэспублікі Беларусь».

Чаму такое пакаранне ёсць?  Гэта савецкая спадчына, якая засталася нам не толькі ў выглядзе помнікаў Леніна, назваў кшталту Плошча Леніна. Працэдура выканання таксама як і была за савецкім часам, так і засталася. Тое, што не выдаецца цела сваякам і тое, што не пішацца прычына смерці – гэта ўсё з тых часоў.

Што адбываецца з тымі, каго расстралялі?

Іх хаваюць. Закопваюць у глебу на адмысловым спецучастку. Крэмацыяй не займаюцца, таму што гэтыя месцы адзначаюцца і ў любы момант пры патрэбе, могуць зрабіць эксгумацыю. Сістэма мусіць кантраляваць сама сябе, то бок, што гэты чалавек сапраўды растрэляны і там пахаваны.

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: як гэта робіцца?

Гэта адбываецца ноччу, каб іншыя асуджаныя ў спецчастках на Валадарскага не чулі, што адбываецца. Іх псіхіка і так разгойдана дастаткова моцна. Людзі, якія ўвесь час чакаюць смяротнага пакарання  ўвесь час чакаюць, што за імі прыйдуць. І гэта адназначна элемент бесчалавечнага катавання і абыходжання. Людзі па крокам спрабуюць вылічыць – да іх прыйшлі ці не.

Растрэльная камера – гэта нешта такое як у Музеі ахвяр і генацыду літоўскага народу у Вільні. Там ёсць адмысловы шчыт – куляўлаўлівацель, меcца крывастоку. Гэта невялікі пакой. Чалавека прыводзяць, аб’яўляюць аб тым, што ў памілаванні адмоўлена і зараз будзе выкананы смяротны прысуд. Затым ставяць на калені і забіваюць стрэлам у патыліцу.

Людзі, якія прымаюць у гэтым удзел: кіраўнік стрэльная каманды, чальцы, якія прыводзяць у выкананне прысуд, пракурор і доктар. Бывае і такое, што адной кулі не хапае, тады трэба перазарадзіць і зрабіць яшчэ адзін стрэл. Людзі, якіх вядуць на расстрэл, як правіла не супраціўляюцца, бо іхняя псіхіка вельмі падаўлена.

Чаму Лукашэнка за смяротная пакаранне?

Гэта пытанне лепей задаць яму. Ён думае, што гэта з’яўляецца стрымальным фактарам: людзі баяцца, таму не будуць здзяйсняць нейкія злачынствы. Але гэта так не працуе, людзі здзяйсняюць злачынствы, іх потым зноў прыгаворваюць да смяротнага пакарання.

Я заўсёды кажу, што непазбежнасць пакарання з’яўляецца тым самым фактарам, які вельмі моцна ўплывае на нашы паводзіны. І вось гэты кантэкст сакрэтнасці, як у савецкія часы (не выдаюць целы бацькам, няма звестак), не працуе як прафілактычная мера. З такім падыходам трэба на цэнтральных плошчах ці на стадыёнах праводзіць у выкананне смяротныя прысуды.

72 гадзіны на Акрэсціна і паста ад Івуліна

Гэта працяг гісторыі, якая адбывалася пасля ператрусаў 14 ліпеня. Закінулі мяне ў камеру на чацвёртым паверсе дзе было так горача, што мы здымалі вопратку. Адсутнасць бялізны, увесь час гарыць свет, дастаткова сур’ёзная антысанітарыя, няма кіслароду і гэтак далей. Хлеб плеснявеў ужо на наступны дзень – умовы такія, што нейкія сухоты могуць распаўсюджвацца вельмі лёгка.

Перадачы амаль што не заходзяць, але нам засталася зубная паста ад Аляксандра Івуліна, ён быў перада мной у гэтай камеры. Нам не было чаго чытаць, але ў гэтай пасце ў скрыні ляжаў укладыш з нейкім тэкстам пра фірму. Я сядзеў гэты час з Ягорам Марціновічам – галоўным рэдактарам «Нашай Нівы», потым да наш патрапіў Ігар Ільяш.  Гэта была камера палітычных.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(32)