«Шчучыншчына» і «Перемен»: канцэрт Стыльскага і Жалудок на дні народзінаў Беларускага антыкрызіснага цэнтра

Цудоўная імпрэза адбылася ў Львове.

Каля сотні чалавек сабраліся ў арт-прасторы «Дзыга», каб адзначыць дзень народзінаў Беларускага антыкрызіснага цэнтра. Гэта арганізацыя, якой кіруе Аляксей Францкевіч, дапамагае суайчыннікам, што трапілі ў складанае становішча праз палітычныя рэпрэсіі на Радзіме.

Пасля кароткай афіцыйнай часткі адбыўся акустычны канцэрт фронтмэна гурта «Дай дарогу» Юрыя Стыльскага і Алены Жалудок з яе непаўторнай «Шчучыншчынай». Асабліва аўдыторыя завялася, калі Стыльскі выконваў знакаміты хіт «Перемен». Зрэшты, глядзіце самі.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)