Памёр вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў

Пра смерць журналіста пішуць ягоныя родныя і сябры.

У ноч на 17 лістапада памёр вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў. Пра гэта паведаміў журналіст і прадусар Сяргей Будкін са спасылкай на сям’ю памерлага.

Пра месца, час развітання і пахавання стане вядома пазней.

Сяргей Філімонаў у 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Вядомы як вядоўца культавай перадачы пра сусветны шоу-бізнэсу, навінкі кіно і музыкі «Відзьмо-невідзьмо». Праграма пачала выходзіць у 1992 годзе на БТ, потым транслявалася на СТВ.

Апошнія гады выходзіла на незалежным тэлеканале, прызнаным уладамі экстрэмісцкім.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(17)