Общество

Памёр Віталь Тарас

Памёр публіцыст, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас.

Ён сышоў заўчасна ў выніку анкалагічнага захворвання на 55 годзе жыцця ноччу 18 студзеня, паведамляе «Наша Ніва».

«Салідарнасць» выказывае глыбокія спачуванні радным і блізкім Віталя Тараса. Мы памятаем і цэнім ягоны ўнёсак у справу адраджэння свабоднай Беларусі.

Даведка “Нашай нівы”. Віталь Тарас нарадзіўся 6 мая 1956 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Скончыў журфак БДУ. Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і Мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете», на Радыё «Свабода».

Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг публіцыстыкі «Звыклае зло», «Хроніка бягучых падзей».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)