Памёр дэпутат Незалежнасці Мікола Аксаміт, ён удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце
Былому народнаму абранніку было 69 гадоў.
— Горкая вестка з Ваўкавыску. У 69 гадоў памёр Мікалай Аксаміт — дэпутат Апазіцыі БНФ у ВС-12, — напісаў ягоны парламенцкі калега, публіцыст Сяргей Навумчык. Ён паведаміў акалічнасці смерці і апублікаваў архіўнае фота. — Была планавая аперацыя, але потым пагаршэнне, у рэанімацыю даставілі тады, калі ўжо было позна.
Мікалай удзельнічаў у нашай галадоўцы 11-12 красавіка 1995 супраць ганебнага лукашэнкаўскага рэферэндума, яго жорстка збілі. У 2004 быў даверанай асобай Аўтуховіча.
На фота Мікалай справа, злева — Барыс Гюнтар, якога таксама ўжо няма сярод жывых. Шасцёра з дзевятнаццаці ўдзельнікаў галадоўкі ўжо ў лепшым свеце. Вечная Памяць.
Фота: Радыё Свабода
Мікола Аксаміт скончыў менскі тэатральна-мастацкі інстытут, быў мастаком-афарміцелем, нагадвае Радыё Свабода. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248.
У 1990-м удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991-га.
Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны. Працаваў у праваабарончым цэнтры «Аслона».
У 2018-м быў узнагароджаны медалём Рады БНР да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное