Памёр аўтар помніка Міндоўгу

Генадзь Васільевіч Буралкін раптоўна памёр 2 студзеня 2024 года на 84-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе Беларускі саюз мастакоў, старшынёй якога Буралкін быў з 1990 па 2001 гады.

Генадзь Буралкін. Фота апублікаванае Беларусім саюзам мастакоў

Генадзь Васільевіч Буралкін нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў горадзе Ленінагорску (Казахстан) у сям'і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1997 годзе ён атрымаў медаль Францыска Скарыны.

Асноўныя тэмы творчасці Буралкіна былі ўзяты з народнага жыцця, знітаваны з гісторыяй, нацыянальнымі паданнямі.

Сярод асноўных твораў скульптара — манумент шахцёрскай славы ў Салігорску, мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна, скульптурныя серыі «Скачок, «Вясна Перамогі», «Уз'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» і шмат іншых.

Генадзь Буралкін таксама займаўся афармленнем інтэр'ераў драматычнага тэатра (у суаўтарстве) і Дома грамадзянскіх абрадаў у Гродне, а разам са скульптарам А. Фінскім мастак стварыў цудоўныя скульптурныя кампазіцыі, якія ўпрыгожваюць Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі. Таксама Буралкін з'яўляецца аўтарам помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу.

Творы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях. Скульптар узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Аб часе і месцы пахавання будзе паведамлена дадаткова, піша Беларускі саюз мастакоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(6)