Памерла спявачка Вольга Самусік

7 снежня не стала вядомай спявачкі і журналісткі Вольгі Самусік. Сябры адзначаюць, што апошнім часам дзяўчына перанесла некалькі аперацый.

Прычынай смерці быў панкрэатыт. Яшчэ была хвароба лёгкіх.

Вольга Самусік нарадзілася ў 1985 годзе. Яна была вакалісткай гуртоў «Zygimont Vaza» і «Тарпач». У 2007 годзе была названая рок-князёўнай. Доўгі час супрацоўнічала з «Музыкальной газетой» і іншымі выданнямі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)