Общество

Памерла маці палітвязня Змітра Дашкевіча

Уначы на 26-га красавіка спынілася сэрца Вольгі Дашкевіч, мамы палітвязня Зміцера Дашкевіча. Ёй было ўсяго 54 гады.

Ольга і Вячаслаў Дашкевічы — бацькі Змітра Дашкевіча, кіраўніка Маладога Фронту

Як паведамляе Польскае радыё для Беларусі у спадарыні Вольгі не было хранічных хваробаў, аднак апошнія месяцы яна моцна нервавалася і перажывала за лёс свайго сына. Са снежня Зміцер знаходзіцца за кратамі, ён быў асуджаны на два гады калоніі нібыта за злоснае хуліганства.

Адпаведныя паперы, каб Змітра Дашкевіча адпусцілі на пахаванне, ягоны бацька Вячаслаў Дашкевіч плануе падаць сёння. Вольга і Вячаслаў Дашкевіч пражылі разам 32 гады. Яны абодва працавалі журналістамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)