Общество

Палітзняволены Аляксандр Манцэвіч, служба эвакуацыі BYSOL — хто яшчэ стаў лаўрэатам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбылася сёння.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», у намінацыі «Праваабронца года-2023» сёлета два пераможцы: намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і адвакатка Наталля Мацкевіч.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» пераможцам стаў палітзняволены Аляксандр Манцэвіч – галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», якому прысудзілі чатыры гады калоніі

Аляксандр Манцэвіч

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» лаўрэатам стала Служба эвакуацыі «BYSOL».

В номинации «Правозащитная инициатива года» в этом году победителем объявлена Служба эвакуации Фонда BYSOL.

— Приятен такой уровень оценки и признания нашей работы. Это очень вдохновляет продолжать заниматься тем, чем мы занимались эти три года. Это оценка не только нашей работы, но и всей команды BYSOL. Оценка всем, кто помогает людям. Спасибо большое! — сказаў прадстаўнік службы эвакуацыі Фонда.

У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023» пераможцай стала палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(6)