Палітвязьням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэньні аб памілаваньні

Такую інфармацыю паведаміла крыніца Радыё Свабода.

Палітвязьням, тэрміны якіх блізкія да завяршэньня, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Такую інфармацыю перадала Свабодзе крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволеных калёніі № 15 пад Магілёвам. Сваё імя крыніца прасіла не называць у мэтах бясьпекі. Крыніца дадала да гэтай інфармацыі некаторыя падрабязнасьці.

— На пачатку месяца з калёніі па амністыі выйшлі палітвязьні, у якіх вялікія праблемы са здароўем. Некалькі чалавек. А цяпер выклікалі палітвязьняў, у якіх са здароўем адносна нармальна, але ў іх неўзабаве заканчваюцца тэрміны. Месяц, а то і пара тыдняў — і на свабоду. І прапанавалі ім пісаць прашэньні аб памілаваньні.

Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць. Некаторыя цяпер думаюць, ці варта пагаджацца, бо і без таго спадзяюцца выйсьці неўзабаве на волю, — расказала крыніца.

Колькасьці тых, каму было прапанавана пісаць прашэньні аб памілаваньні, суразмоўца ня ведае.

— Гэта некалькі чалавек, не адзінкі. Але сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка, — сказала крыніца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными