Штучны інтэлект напісаў дэтэктыў пра падзеі 2020-га?
У выдавецтве «Беларускія аўдыёкнігі» выйшаў дэтэктыў «Забойства на вуліцы Макаёнка», які распавядае пра таямнічыя забойствы вулічных выступоўцаў на фоне драматычных падзей 2020-2022 гадоў у Беларусі.
Дэтэктыў, у якім дзейнічаюць каларытныя сталічныя персанажы, поўніцца ўважлівымі назіраннямі за гарадской атмасферай пасля паразы мірных пратэстаў.
Але самае цікавае – у выдавецтве сцвярджаюць, што кнігу напісаў на іх замову штучны інтэлект.
Выдавецтва «папрасіла» адну камп’ютарную праграму прачытаць выбраныя празаічныя творы найноўшай беларускай літаратуры, даступныя ў сеціве, палітычную аналітыку за 2020-2022 гады на беларускіх сайтах навін, а таксама сюжэты выбраных твораў «залатога века брытанскага дэтэктыву» – і на аснове прачытанага сгенераваць свой, адметны крымінальны раман.
Аўтарам пазначаны «Клёк Штучны».
Паслухаць першую частку «Забойства на вуліцы Макаёнка» можна на Youtube. Чытае Крысціна Дробыш.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное