Общество

Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі

Працэс с 7 па 9 чэрвеня адбываўся ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Пракурор Павал Крупеніч папрасіў прызначыць 2 гады калоніі, а суддзя Яўген Брэган прысудзіў такі тэрмін для маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліне Шарэнды-Панасюк, паведамляе Белсат.

Паліна, якая знаходзіцца ў СІЗА з 3 студзеня, віну не вызнае і называе сабе захопленай у палон, не прызнае следства і суд. Яе вінавацілі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368 КК РБ), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

Пасля абвяшчэння прысуду актывістка ўзняла самаробны плакат

З няволі яна змагла расказаць пра катаванні палітвязняў у СІЗА № 7 у Берасці.

Актывістку затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»). Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай амаль тры месяцы, цяпер яна ў карцары менскага СІЗА № 1.

Гэтае пакаранне скончыцца толькі 2 красавіка, пасля чаго Паліну Шарэнду-Панасюк, імаверна, зноў этапуюць у СІЗА № 7 у Берасце. Маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей да сёння не прызналі палітзняволенаю.

«Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(11)