Политика

Падаў у адстаўку пасол Беларусі ў Аргенціне: «з-за палітычнай сітуацыі»

Уладзімір Астапенка пакуль афіцыйна не звольнены. Аднак, паводле інфармацыі, дыпламат падаў ў адстаўку.

Пра гэта Нашай Ніве паведамілі некалькі крыніц, якія ніяк між сабой не звязаныя.

Таксама сцвярджаецца, што прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры Беларусі.

Уладзімір Астапенка займае пасаду пасла ў Аргенціне з 2017 года, да гэтага працаваў у пасольствах Беларусі на Кубе, у Нідэрландах і Бельгіі. А ў першыя гады незалежнасці Астапенка быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.

Вядома, што пасады паслоў Беларусі па палітычных перакананнях ужо пакінулі Ігар Ляшчэня (Славакія), Павел Пуставы (Іспанія). Таксама быў звольнены пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч — хутчэй за ўсё з-за пазіцыі некаторых супрацоўнікаў пасольства.

Раней Павел Латушка, якога Лукашэнка пазбавіў дыпламатычнага рангу, анансаваў масавыя звальненні дыпламатаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)