Офіс АБСЭ сачыць за мясцовымі выбарамі ня будзе

Новы кіраўнік офісу АБСЭ Бэнэдыкт Халер на першай пасьля свайго прыезду ў Менск прэсавай канфэрэнцыі распавёў аб прыярытэтах сваёй дзейнасьці.

“Адна з прынцыповых задач, пастаўленых перада мною краінамі-сябрамі АБСЭ, – спрыяць дыялёгу унутры краіны, унутры беларускага грамадзтвамі, паміж рознымі ўрадавым ўстановамі і групамі грамадзянскай супольнасьці. І я маю надзею, што я змагу ўнесьці свой унёсак у гэты працэс”, – заявіў спадар Халер.

Новы кіраўнік офісу АБСЭ спадзяецца адпрацаваць у Менску некалькі гадоў. Ён паведаміў, што офіс зьбіраецца падтрымліваць у Беларусі эканамічныя, экалягічныя, энэргетычныя і гуманітарныя праекты. Сачыць за красавіцкімі мясцовымі выбарамі офіс АБСЭ ня будзе – не мае на гэта мандату і сродкаў, – паведаміў спадар Халер.

Ён ужо меў магчымасьць сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці і выказаў спадзеў на актыўны працяг гэтых сустрэч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)