Да ўсяго, Сотнікава знішчаюць ворагі, а Сушчэню — праз правакацыю ворагаў — свае. Знішчэнне беларусамі беларусаў, знішчэнне саміх сябе — гэта хіба не найважнае для нас? Гэта хіба не тое, што робіцца й сёння?..
Някляеў: «Знішчэнне беларусамі беларусаў, знішчэнне саміх сябе — гэта хіба не найважнае для нас? Гэта хіба не тое, што робіцца й сёння?»
Паэт Уладзімір Някляеў – вяртаючыся да Быкава.
– У спадчыне Васіля Быкава няма, бадай, нічога, што сёння не было б важным для нас, але найбольш важнае ў ёй — сам Васіль Быкаў, – піша экс-кандыдат у прэзідэнты. – Важная не толькі мастацкая моц ягоных твораў, але і ягоная асабістая, чалавечая вартасць.
Важная быкаўская беларускасць, якая складаецца з мужнасці, прынцыповасці, непахіснасці, што ўсё разам складае характар, які ні ў чым не супадае з вобразам рахманага «бульбаша»...
У цяперашняй цынічнай, хамскай, пазбаўленай маралі рэчаіснасці найважныя тыя быкаўскія творы, у якіх паўстае праблема маральнага выбару, а гэта зноў жа — амаль увесь Быкаў. І калі нязломны Сотнікаў у нечым літаратурны, прыдуманы, дык «рахманы» Сушчэня — характар цалкам рэальны. Такі, які ён ёсць у беларуса.
Няхай нясцерпная, але праўда — гэта ўрэшце і ёсць тое, што было самым важным для Быкава і застаецца самым важным для нас.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное