Общество

Някляеў: «У беларусаў няма разумення важнасці гістарычнага моманту»

«У беларусаў няма разумення важнасці гістарычнага моманту. Як толькі не была дасягнута палітычная мэта — змена ўлады, так пачаліся меркантыльныя разборкі, хто там што мае», — абураецца ў эфіры Еўрарадыё паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

Некляеў кажа, што такая сітуацыя была і ў 2010 годзе ў Беларусі і стала адной з прычын яго выхаду з апазіцыі.

— Вось гэта небяспечная тэндэнцыя — як яе паламаць? З кім ні размаўляю, не магу дабіцца толку.

Але мы ўсе — жывыя людзі. Мы ўсе слабыя, як сказана ў Бібліі. Не так шмат такіх асілкаў, як Статкевіч, Севярынец. Яны стаяць нязломна і гатовыя ахвяраваць сабой. Іх заўсёды было няшмат. Але яны ёсць, і ёсць таксама тая народная сіла беларуская, якая ўжо нікуды не падзенецца.

Гэтая сіла пераможа, у мяне няма ніякага сумневу. Ні ў якім разе нельга страчваць пазітыў, які мы здабылі ў жніўні, — кажа Някляеў.

Паэт лічыць, што ў Беларусі адбылася самая прыгожая рэвалюцыя: «І гэта нікому не адмяніць, мы мусім захоўваць гэта ў творчасці і ў тым, што мы робім, як мы жывем».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(53)