Политика

Навумчык: «Калі Лукашэнка што-небудзь і абяцаў Пуціну ў Сочы, ён можа зь лёгкім сэрцам пра гэта забыць»

Кожны іншы кіраўнік пасьля Лукашэнкі будзе менш прарасейскі, чым Лукашэнка, і ў Маскве гэта цудоўна разумеюць.

«Нарвэжская кампанія DNV G ня будзе сэртыфікаваць праект «Паўночная плынь-2». Прычына — пагроза санкцый з боку ЗША. Гэта ўдар па Крамлю, па Пуціну асабіста, — піша Сяргей Навумчык.

Як гэта паўплывае на Беларусь? Несумненна, што яшчэ больш абвострыць адносіны Крамля з Захадам і зьмяншае і без таго невялікія шанцы, што Пуцін пойдзе на нейкія саступкі ЗША і ЭЗ у тэме падтрымкі рэжыму Лукашэнкі. Крэмль ня хоча саступіць Беларусь, якую ён разглядае як пляцдарм на заходнім накірунку тэатра ваенных дзеяньняў.

Найхутчэй, Масква пажадае ўзяць рэванш і скарыстае дадатковыя спосабы ўмацаваньня свайго ўплыву ў Беларусі. Тым больш што дыяпазон іншых магчымасьцяў прадэманстраваць Захаду сваю «сілу» у Крамля цяпер невялікі.

Увогуле, кожны іншы кіраўнік пасьля Лукашэнкі, якому давядзецца прайсьці электаральныя працэдуры, будзе менш прарасейскі, чым Лукашэнка, і ў Маскве гэта цудоўна разумеюць. Так што Пуціну, пры ўсёй ягонай асабістай антыпатыі да кіраўніка суседняй краіны, нічога не застаецца, як падтрымліваць Лукашэнку. Калі Лкукашэнка што-небудзь і абяцаў Пуціну ў верасьні ў Сочы, дык цяпер ён можа зь лёгкім сэрцам пра гэта забыць».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(27)