Общество

«Наша Ніва»: Супрацоўніка мінскага АМАПа затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

Як піша Нашай Ніве, у СІЗА КДБ, які ў народзе называюць «амерыканкай», знайшоўся былы інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі Мінскага АМАП Эдуард Пестрак.

Па інфармацыі СМІ, яго абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам былі масавыя затрыманні.

Мама і жонка Эдуарда адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацы гэтую не пацвердзілі, але і па сутнасці нічога не сказалі.

У сацыяльных сетках мужчына не быў як мінімум з 12 жніўня.

Эдуард Пестрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007. Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, потым — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы.

Сэнс работы Пестрака заключаўся ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў — сам ён дасведчаны ўдарнік, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Паводле нашых крыніц, затрыманне адбылося на момант службы і ў затрыманні бралі ўдзел яго вучні. Мужчыну звольнілі мінулай датай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(29)