Комментарии
Кирилл Иванов

«Нарэшце ў Еўропе з`явіўся народ куды дурнейшы за беларусаў»

«Салідарнасць» изучила реакцию Байнета на результаты референдума в Греции.

В Греции обнародованы окончательные итоги референдума. Согласно данным греческого МВД, опубликованным по итогам обработки 100% бюллетеней, против предложений международных кредиторов высказались 61,31% проголосовавших, за — 38,69%.

Итоги референдума тысячи греков отметили гуляниями на улицах городов.

События в Греции не обошли вниманием пользователи Байнета. Сообщения об итогах референдума стали одними из самых обсуждаемых на форумах новостных порталов и в соцсетях.

Предлагаем вашему вниманию подборку мнений белорусов о референдуме в Греции.

Віталь Цыганкоў

У сувязі з грэцкімі падзеямі ўва мне змагаюцца два пачуцьці. З аднаго боку, шкада тых амаль 40 працэнтаў разважлівых і адэкватных грэкаў, якія галасавалі «за», нягледзячы на патрыятычную рыторыку і заўсёднае жаданьне большасьці працягваць халяву. На самой справе, 40 працэнтаў — гэта даволі шмат у такой сытуацыі.

Але зь іншага боку, у маім стаўленьні пераважае зларадзтва. Хаця лепей давайце назавем гэта «пачуцьцём справядлівасьці». То бок, хочацца, каб краіна, якая гадамі жыла не па сродках, адказала за свой сьвядомы і дэмакратычны выбар. Каб яны выйшлі з зоны эўра, і пачалі будаваць самастойна свой уласны анархічны сацыялізм — назло розным Бундэсбанкам. Можа, яны ў рамках барацьбы з эксплуатацыяй усталююць пэнсію з 30-ці гадоў, увядуць бесплатную адукацыю, ахову здароўя і сто грам аліўкаў штодня. І каб гэта лагічна закончылася так як у Вэнэсуэле — чэргамі і талонамі. Бо вельмі часта толькі моцнае падзеньне дапамагае нацыі зразумець, што яна няслушна жыве і гаспадараць.

Але вялікая імавернасьць, што гэтага ня будзе. Што добрыя крэдыторы зноў знойдуць шлях да кампрамісу, зноў працягнуць руку, каб не пакутвалі «простыя людзі».

Адна надзея на Мэркель, якая ці не адзіная ў Эўропе можа дазволіць сабе думаць ня толькі пра найбліжэйшыя выбары, але і пра стратэгічныя рэчы.

А крута было б, каб грэкам сказалі — «ідзіце нафіг, жывіце як хочаце, як можаце, як прагаласавалі». Быў бы ўрок для многіх, і на гады.

Ляксей Лявончык

Скажите, а как по-гречески будет «баба с возу — кобыле легче»?

Rtm Aleś Pilecki

Гляджу на вынікі рэферэндума ў Грэцыі, на гэтыя святкаванні на вуліцах Афінаў і радуюся. Нарэшце ў Еўропе з'явіўся народ, куды дурнейшы за беларусаў. Мы больш не апошнія.

Ruslan Raviaka

Цыпрас круціцца ў ложку, жонка пытае, што здарылася.

— Дык пазычыў у Эўразьвязе шмат грошай, трэба ж неяк аддаваць.

Жонка грукае ў сьцену камуналкі:

— Эўразьвяз, мой Цыпрас у цябе крэдыты браў, у кабальную залежнасьць патрапіў?

— Так, браў, — адказвае празь сьцену ЭЗ.

— Дык вось, ЭЗ ведай, мой Цыпрас табе грошы не аддасьць!

Пасьля паварочваецца да мужа:

— Сьпі Цыпрас, няхай цяпер Эўразьвяз мучаецца ўсю ноч.

Аляксандр Мілінкевіч

Грэцыя нагадвае суседа, які пазычыў грошы, а потым прыходзіць і кажа: «Тое, што браў не ведаю ці аддам, лепш прабачце мне доўг, і дайце яшчэ, сям'я патрабуе, толькі зараз на маіх умовах...»

У Еўропы пасля рэферэндума няма добрых варыянтаў, усе кепскія: або прапанаваць грэкам выйсці з еўразоны, або здаць пазіцыі і коштам сваіх падаткаплацельшчыкаў падтрымліваць перадвыбарчыя абяцанні іхніх уладаў.

Першы сцэнар выглядае лепшым з дрэнных, ён менш ударыць па іміджу і па перспектывах Еўразвяза, стратэгічна і ўзмацніць еўра, Еўропу, размяжуе яе з цынічнымі антыеўрапейскімі папулістамі.

ЕЗ — не дабрачынная арганізацыя, а свабоднае аб'яднанне дабрасумленных і адказных дзяржаваў.

Урэшце, гэта каштоўнасны звяз, у якім няма месца прапагандыстам шчасця за чужы кошт, такім як Цыпрас. Папулізм — заразная хвароба і Еўропе трэба здаравець і цверазець.

Антон Астаповіч

Грэцыя падобна на аднаго з герояў Даўлатава, на Юру Шліпенбаха, з апавядання «Шоферские перчатки».

Цытую: «При этом Шлиппенбах без конца занимал деньги у сослуживцев и возвращал их неохотно. Список кредиторов растянулся в его журналистском блокноте на два листа. Когда ему напоминали о долге, Шлиппенбах угрожающе восклицал: — Будешь надоедать — вычеркну тебя из списка!..»

Валентин_с

Белорусы в 1994 хотели перемен, хотели хорошего хозяина, а сами хозяевами становиться не хотели. До сих пор з раскрытым ротам, ждут, чтобы кто-то что-то кинул.

gave

Одно дело, когда ты берешь кредит добровольно, а другое, когда гоп-стоп компания в лице кредиторов навязывает взять еще больше денег, чтобы влезть в еще большую долговую яму. «А если не будут брать, отключим газ!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)