Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Наколькі добрыя аналітыкі ў Пуціна?

Усебеларускі народны сход застаецца ў экспертаў і палітолагаў тэмай №1. Але ўсіх, уласна, хвалюе толькі адно пытанне: «А што гэта ўвогуле было?»

Як вядома, увосень мінулага года Лукашэнка сустракаўся з Пуціным і атрымаў ад яго крэдыт у паўтара мільярда ды вайсковую падтрымку, якой так і не давялося скарыстацца.

Памятаеце пра «рэзерв Расгвардыі», які быў падцягнуты да межаў Беларусі на выпадак, калі дэманстранты пяройдуць «чырвоныя рысы»?

Прычым скарыстаць гэты рэзерв не даў мірны характар беларускіх пратэстаў, хаця ўжо на той момант сілавікі яўна правакавалі народ, даючы ў сваіх паведамленнях пра затрыманні ледзьве не інструкцыі пра «кактэйлі Молатава» альбо «нажы і арматуру» (дарэчы, у судах цяпер не фігуруе ні першае, ні другое, а нібыта вынятыя следствам «кактэйлі Молатава» так і не былі задзейнічаныя).

Наўзамен, як казалі розныя эксперты, Лукашэнка паабяцаў Пуціну дзве рэчы: утаймаваць пратэсты ў Беларусі ды правесці Канстытуцыйную рэформу з наданнем большых паўнамоцтваў палітычным партыям, а ўжо пасля гэтай рэформы сысці ў адстаўку.

На тым, нібыта, і паручкаліся. Пуцін сеў чакаць, калі абяцанае адбудзецца, час ад часу засылаючы ў Беларусь сваіх эмісараў кшталту Лаўрова і Нарышкіна, каб яны не давалі расслабляцца Лукашэнку.

А Лукашэнка нібыта пачаў выконваць абяцанкі: прынамсі, яшчэ да пачатку сесіі парламента (гэта значыць, да 2 кастрычніка) прызначэнцы ў Палату прадстаўнікоў ды іншыя дзяржаўныя органы пачалі «збор прапаноў» ад насельніцтва наконт змен Асноўнага закона.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(12)