Общество

На волю выйшлі яшчэ два палітвязні. Ім змянілі меры стрымання

Гэта былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Іх затрымалі 21-22 верасня, выставілі абвінавачванне па арт. 356 КК і змясцілі пад варту. Палітвязняў утрымлівалі ў гомельскім СІЗА-3.

Паведамляецца, што Святлане і Максіму, а таксама гомельскаму педагогу-дэфектолагу Наталлі Белабехавай, якую таксама вызвалілі ў пятніцу, змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, паручальніцтва і заклад.

Яшчэ дзесяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(12)