Политика

На адкрыцці сесіі парламента спікер і дэпутаты загаварылі па-беларуску

Адбылося гэта ў першы дзень веснавой сесіі парламенту падчас прыняцця закону дзяржаўную мяжу з Украінай.

Старшыня Памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі свой даклад прачытаў па-беларуску, піша «Комсомольская правда в Белоруссии». Дэпутаты таксама імкнуліся задаваць пытанні на роднай мове. Праўда, часта збіваліся і ў выніку перайшлі на трасянку.

Як заявіў Рачкоўскі, у Памежным камітэце імкнуцца падпісваць дакументы на беларускай мове.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)