Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за падпал танка, які Мінабароны назвала фэйкам

У панядзелак агучылі прысуд 26-гадоваму мінчуку Ягору Міхайлаву. Яго абвінавачвалі ў падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы шляхам кідка ў яго «кактэйля Молатава», паведамляе Вясна.

Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.

Суддзя Алена Бушава прызначыла хлопцу 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за спіной рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ адна крымінальная справа.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.4 (оценок:25)