Политика
Мікола Чарняўскі, фота Радыё Свабода

Міліцыя вярнула Сяргею Серабро фота бел-чырвона-белага сцяга на елцы

Журналісту і рэдактару сайта «Народныя навіны Віцебску» Сяргею Серабро 26 студзеня вярнулі фатаапарат і два сістэмных блока кампутараў. Зробленыя ім знакамітыя фатаграфіі бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы горада не выдалілі, але ўручылі позву на допыт.

Нагадаем, што 13 студзеня адбыўся ператрус у кватэры, якую арэндуюць Сяргей Серабро і яго жонка. У адсутнасць гаспадароў супрацоўнікі міліцыі забралі два сістэмных блока і фатаапарат. Па меркаванню журналіста, такім чынам спрабавалі ўстанавіць яго сувязь з Сяргеем Каваленкам, які 7 студзеня вывесіў сцяг на галоўнай елцы Віцебску.

Серабро палічыў ператрус незаконным і звярнуўся са скаргай у абласную пракуратуру. 26 студзеня яму патэлефанавала следчая па справе Каваленкі і паведаміла, што ён можа забраць свае рэчы.

– Спачатку я падумаў, што мае кампутары так ніхто і не даследваў, бо пабачыў на іх пячаткі, зробленыя пры ператрусе 13 студзеня. Але ўжо дома я знайшоў на кампутарах сляды чужой працы, – расказаў «Салідарнасці» калега. – Відавочна, супрацоўнікі міліцыі хацелі схаваць сляды сваёй дзейнасці. Упрыватнасці, на кампутарах былі выдаленыя журналы прагляду. Тым не менш усе мае файлы на кампутарах засталіся. Фатаграфіі бел-чырвона-белага сцягу на елцы таксама пакінулі.

Сяргею Серабро, калі ён забіраў з міліцыі сваю тэхніку, уручылі позву на допыт.

– Аб чым мяне будуць распытваць 1 лютага я не ведаю. Сказалі толькі, што ім трэба даведацца каму належыць тэхніка, што знаходзілася ў маёй кватэры. Але гэта выглядае дзіўна, бо калі яны вярнулі кампутары мне, то зразумела, што тэхніка налыжць мне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)